28.01.2019

Амерыканскім выданнем US News and World Report быў складзены рэйтынг лепшых краін.
Параметрамі для складання рэйтынгу сталі: турыстычная прывабнасць краіны, клімат і маляўнічыя пейзажы, культурная спадчына, камфорт для жыцця і інш. Беларусь апынулася на 73 месцы сярод 80 краін. Самую вялікую колькасць балаў прысудзілі Беларусі за адкрытасць бізнэсу і прывабнасць для турыстаў. Журналісты амерыканскага выдання адзначылі, што ў Беларусі «больш за 11 тысяч азёр, а раўнінны ландшафт пакрыты старажытнымі лясамі». Краіна-суседка Расія паводле меркаванняў экспертаў заняла 24 месца, а таксама недалёка ад яе размясцілася Польшча – на 33 пазіцыі.

Заснавана на: tio.by 

Вярнуцца да спісу