11.07.2019 Мінск

Умовы для турыстаў у Беларусі ўвесь час паляпшаюцца. У чэрвені ў мінскіх аўтобусах, якія адпраўляліся з Нацыянальнага аэрапорта, увялі магчымасць купіць квіток, здзейсніўшы аплату пластыкавай картай. Далей у планах размясціць тэрмінал таксі на тэрыторыі Нацаэрапорта. У арэнду збіраюцца здаць дзве пляцоўкі, агульная плошча якіх складае 2 343, 1 кв.м. Аўкцыён на продаж права заключэння арэнды пляцоўкі правядуць 24 ліпеня. Пераможца аўкцыёну будзе абавязаны арганізаваць выкарыстанне пляцовак у адпаведнасці з іх прызначэннем. Сярод умоў арэнды ёсць цікавы пункт. Паводле яго ўсе кіроўцы будучага таксі будуць абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзежы.

На дадзены момант турысты, якія прыляцелі ў Беларусь самалётам, могуць выклікаць таксі ў самым будынку аэрапорта, праз дыспетчарскую службу ці на сайце Нацаэрапорта.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''