01.11.2021 Мінск

Новы арт-аб'ект размешчаны ў цэнтры горада – на вуліцы Ракаўская, 20, што недалёка ад станцый метро Няміга і Фрунзенская.

Вытанчаная каваная лава выдатна ўпісалася ў стары квартал. Арт-аб'ект усталявалі ў гонар беларускага кампазітара Алега Малчана, які напісаў для «Песняроў» мноства песень, што ўрэшце сталі хітамі. Сярод іх – «Калі мы былі юныя», «Ашукайце мяне», «Стася». Ці чулі вы калі-небудзь «Малiтву» ў выкананні Мулявіна? Яна таксама напісана Алегам Малчанам.

На лаўцы можна не толькі адпачыць, але і паслухаць знакамітыя песні. Калі толькі сядаеце – запускаецца механізм і пачынае граць адна з музычных кампазіцый. Абраць песню не атрымаецца, пакуль адна не дагучыць да канца, іншая не запусціцца. Кампазіцыі асабіста адабрала ўдава кампазітара – вядомая спявачка Ірына Відава. У спіс увайшлі самыя знакамітыя і любімыя беларусамі песні.

photo_2021-11-01_22-42-52.jpg


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''