1
09:00 - 19:00 (MSK)
Пошук па сайте
Вобласць / Рэгіён:
Медыцынскія профілі:
Медыцынскія паслугі:

У Браслаўскім раёне здымаюць ваенны фільм

У Браслаўскім раёне здымаюць ваенны фільм

20.10.2021

У цэнтры гісторыі – звычайны беларус, які здзейсніў у ваенныя гады подзвіг. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён схаваў ад фашысцка-нямецкіх захопнікаў у склепе яўрэйскую дзяўчыну. Рызыкуючы ўласным жыццём, мужчына адводзіць яе да партызанаў. Працоўная назва кінастужкі – «Голем». Сюжэт напісаны паводле рэальных падзей.

У працы задзейнічаны «Кінакампанія Грын-студыя» (Беларусь) і кінакампанія «Асяроддзе» (Расія).

Рэжысёр фільма – Аляксандр Котт, які раней працаваў над «Брэсцкай крэпасцю» і «Зваротным бокам Месяца».

Здымкі кінастужкі праходзяць у тры этапы. Першы ў Опсе ўжо поўнасцю знялі, да другога плануюць прыступіць у першай палове лістапада. А трэці этап будуць здымаць у мястэчку Дзісна Міёрскага раёна.

Чаму для здымак фільма абралі менавіта аграгарадок Опса? Рэжысёр разам з камандай пабываў у шматлікіх беларускіх паселішчах, але паланіла яго менавіта Опса. Усё дзякуючы ўнікальнай атмасферы старых яўрэйскіх абшчын. Акрамя таго, паселішча размешчана на ўзгорку, цудоўны выгляд, які адкрываецца з узвышша на тэрыторыю Беларусі, уразіў каманду. Згулялі сваю ролю і іншыя фактары: багацце каменных будынкаў, цікавыя двары і нават людзі.

Паводле слоў удзельнікаў праекта, дзякуючы ўнікальнаму ландшафту і маляўнічым пейзажам вакол Опса яшчэ не аднойчы можа стаць пляцоўкай для здымак.

Вярнуцца да спісу

Рэкамендуем аздараўленне

231461, Дзятлаўскі раён , Баравікі , Беларусь
  • Адлегласць да Мінска: 195 km
  • Радон - ключ да здароўя, вытанчанасць інтэр'еру і індывідуальны падыход да кожнага госця, высокі ўзровень сэрвісу па прынцыпе Medical SPA...
Ад 556.00 BYN / ноч

Прапануем

, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 56 km
Пражыванне