22.02.2020 Мінск

22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» адгрымела маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст» прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і сабрало больш за 10 тысяч чалавек. У лофтовых інтэр'ерах культурнага хаба, размешчанага ў былых завадскіх карпусах на Кастрычніцкай вуліцы, у гэты дзень уладкавалі мноства цікавых мерапрыемстваў: там працаваў кірмаш, змесцавалі дзіцячыя і адукацыйную пляцоўкі і,вядома, на галоўнай сцэне выступілі такія выканаўцы як Ганна Шаркунова, гурт «Мутнаевока», Лера Яскевіч, Пётр Клюеў, гурт Akute і гурт Volski. Як паказала практыка, штогадовае святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў Беларусі стала сапраўднай народнай ініцыятывай, якую з кожным годам падтрымлівае ўсё больш і больш беларусаў.

Вярнуцца да спісу