21.11.2021

У Беларусі мноства заказнікаў і нацыянальных паркаў. У іх захоўваюць некранутай флору і фаўну Сінявокай. Каб атрымаць асалоду ад адпачынку на прыродзе, можна адправіцца ў любы з гэтых куткоў. Але кожны заказнік і нацыянальны парк мае свае асаблівасці, якія прывабліваюць турыстаў.

Толькі ў 2020 годзе ў заказніку «Налібоцкі», што ў Мінскай вобласці, пабывала каля 8 тысяч чалавек. Чым прыцягвае турыстаў куток дзікай прыроды?

Адна з галоўных славутасцяў заказніка – унікальныя тарпанападобныя коні. Нізкарослыя, шырокія і масіўныя – яны поўнасцю пакрытыя кароткім мехам. Па хрыбце ў гэтых коней ідзе чорная паласа – гэта прыкмета тарпанаў. Грывы ў тарпападобных коней стаяць іракезамі, не тое, што ў хатніх, у якіх яны нібы зачасаны на бок. Тарпанападобныя коні – нашчадкі знакамітых тарпанаў, якія некалі зніклі, тых, шо паспелі перакрыжавацца з хатнімі канямі. Пароду яшчэ называюць «Польскі конік» ці проста Konik. Яшчэ 2 гады таму гэтых незвычайных жывёл у Беларусі не было.

У 2019 годзе 150 коней прывезлі ў заказнік з Нідэрландаў. Кожную жывёлу чыпіравалі, а затым адпусцілі на тэрыторыі пушчы. Навасельцы самастойна рассяліліся па пушчы. Новы дом прыйшоўся ім па гусце, неўзабаве статак папоўнілася маладымі жарабятамі. Цяпер назіраць за імі яшчэ больш цікава! Падчас экскурсій па заказніку турыстаў водзяць сцежкамі, якія выбіраюць коні, таму кожны можа палюбавацца цудам прыроды на адлегласці выцягнутай рукі. Дзікія коні людзей не баяцца.

f562eb1e90aee32313b0e9855c65beb9 SB.jpg

Таксама заказнік прапануе турыстам паназіраць за дзікімі жывёламі ў натуральным асяроддзі пасялення. Тут можна ўбачыць, як жывуць зубры – сімвал Беларусі, алені і казулі. Гэтыя жывёлы больш звыклыя для славян, але назіраць за імі ад гэтага не менш цікава.

30bd842b2ed21be5a77a752fa1c3b1c4.jpg

a8aa03aa90eb4df8f30e409d999137c4.jpg

А яшчэ ў заказніку «Налібоцкі» працуе адзіны ў Беларусі гадавальнік цяцяруковых птушак. Тут выводзяць глушцоў падвіда Майера – птушак, якія здаўна жылі на тэрыторыі Расіі, Беларусі і Украіны. Колькасць глушцоў у лясах імкліва скарачаецца. З-за гэтага з 2020 на іх забаранілі паляваць.

Глушцы ўмеюць лётаць, але большую частку жыцця праводзяць на зямлі. Цікава, што зімуюць яны, закапаўшыся ў снег. Птушкі спачатку залазяць на галінку, выбіраюць прыдатны гурб і каменем падаюць з дрэва ў снег. Там яны капаюць тунэлі, у якіх хаваюцца не толькі глушцы, але і іншыя птушкі. Памятаеце выраз «глухі, як цецярук»? Яно пайшло ад яшчэ адной асаблівасці гэтых птушак – калі самцы выконваюць для самак песні ў шлюбны перыяд, іх слыхавы праход перакрываецца, і яны літаральна нічога не чуюць.

88.jpg

Гэтыя дзіўныя птушкі рэдка размнажаюцца ў няволі, але спецыялістам ўсё ж удалося вывесці каля 20 птушанят.

Замовіць экскурсію па Налібоцкай пушчы можна на сайце ў нас. На выбар прапануем:

Пабываць у Налібоцкай пушчы можна і зімой. У халодны час года лес асабліва выдатны!

Фота:  ecoportal.gov.byptushki.orglaerta.com

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''