22.03.2018

семинар туризм
интернет туризм
семинар туризм
интернет туризм

Пакупкі праз Інтэрнэт на сёння ўжо сталі неад'емнай часткай паўсядзённага жыцця. Кліенты ўсё часцей пераходзяць у анлайн-прастору, якая дае магчымасці для больш хуткага, зручнага і эфектыўнага пошуку і набыцця тавараў і паслуг.

Сэрвіс онлайн-браніравання VETLIVA.BY дае карыстальнікам магчымасць азнаёміцца ​​з вялікай колькасцю беларускіх турыстычных паслуг, а таксама забраніраваць і аплаціць выбраную паслугу, не выходзячы з хаты.

З мэтай пашырэння прадстаўленасці суб'ектаў турыстычнай індустрыі ў сетцы Інтэрнэт, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ЦэнтрКурорт» арганізуе правядзенне прэзентацый: «Сучасныя тэхналогіі прасоўвання і арганізацыі продажаў турыстычных паслуг у сетцы Інтэрнэт на прыкладзе анлайн-партала VETLIVA», якія будуць карысны як для пастаўшчыкоў турыстычных паслуг (санаторыі, аграсядзібы, гасцініцы, базы адпачынку, арганізатары экскурсійных тураў і інш.), так для прадстаўнікоў турыстычных агенцтваў.

Прэзентацыі адбудуцца:

  • 28 сакавіка 2018 у 15.00, г. Брест, ул. Дзержінскага, 46, Кіраванне спорту і турызму.
  • 29 сакавіка2018 у 11.00, г. Гродна, вул. Камунальная, 3, Цэнтральны спартыўны комплекс «Нёман».


Вярнуцца да спісу