10.11.2022 Магілёў

У рамках XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства "Кінавідэапракат" і Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" арганізуюць 10.11.2022 у 18:00 у кінатэатры "Радзіма" (г. Магілёў) творчую сустрэчу з Узбекскай дэлегацыяй
У мерапрыемстве прымуць удзел: дырэктар Дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства "Узбекфільм" Адылаў Баходыр Камілавіч, спецыяліст па міжнародных сувязях Агенцтва кінематаграфіі Рэспублікі Узбекістан Худайбердзіева Саера, прадстаўнікі тэлеканала "Узбекістан 24", вядучы спецыяліст аддзела рэкламы і спецмерапрыемстваў "Беларусьфільма" Ала Куркуль.
У рамках творчай сустрэчы пройдзе паказ мастацкага фільма "101 рэйс" (Узбекістан, 2022, біяграфія, драма, 102 мін, 16+), рэжысёр-пастаноўшчык - Акрам Шахназараў. Кошт білета - 5 рублёў.
У гэты ж дзень у малой зале кінатэатра "Радзіма" пройдзе паказ мастацкага фільма "Лёс жанчыны" (Узбекістан, 2022, драма, 128 мін, 16+), рэжысёр-пастаноўшчык - Дылмурод Масаідаў. Пачатак сеанса ў 18.30.
Білеты можна набыць у касе кінатэатра або анлайн на сайце www.mogilevkino.by

Вярнуцца да спісу