25.07.2019 Гродна

Брукаваныя вуліцы Гродна з кожным годам прыцягваюць усё больш турыстаў. З пачатку 2019 года спецыялісты інфармуюць пра павелічэнне патоку турыстаў, якія наведваюць Гродна і вобласць. У маі гэта рэкрэацыйная зона паставіла рэкорд па колькасці бязвізавых турыстаў. Спецыялісты паведамляюць, што з пачатку 2019 года колькасць турыстаў, якія наведалі Гродна і вобласць без візы павялічылася на 60% у параўнанні з мінулым годам. Агульная ж колькасць бязвізавых турыстаў, якія наведалі рэкрэацыйную зону Аўгустоўскі канал, склала больш за 65 тыс. чалавек. Для параўнання: усяго ў 2018 годзе тут пабывала 92 тыс. чалавек. 

Спецыялісты адзначаюць, што павелічэнне турпатоку адбываецца падчас правядзення масавых забаўляльных мерапрыемстваў. Хуткім часам, 27 ліпеня, у Гродна пройдзе фэст вулічнага мастацтва, які магчыма дапаможа пабіць леташні рэкорд па колькасці бязвізавых турыстаў.  


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''