27.11.2019 Краснасельскі

У мястэчку Краснасельскае прайшоў трэці па ліку беларуска-польскі эканамічны форум. Ён атрымаў назву «Крок насустрач», ды і само месца было абрана невыпадкова: Ваўкавыскі раён не так даўно ўвайшоў у пашыраную бязвізавую зону. Нагадаем таксама, што на тэрыторыі ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», дзе праходзіла падзея, размешчана адна з самых цікавых славутасцяў нашай краіны — беларускія Мальдывы.

У Ваўкавыскім раёне размешчана мноства цікавых з гістарычнага і культурнага пункта гледжання месцаў, а таксама добра развіта турыстычная інфраструктура. Гасцям з Польшчы будуць цікавыя экскурсіі і туры, адпачынак у санаторыях і аграсядзібах, якія ўвайшлі ў пашыраную бязвізавую зону. У выніку форума былі падпісаны дамовы пра супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія прадстаўлялі Беларусь і Польшчу на сустрэчы.

Крыніца фота: https://volkovysk.by/

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''