29.01.2019

Па выніках 2018 года больш за 6 000 шведаў скарысталіся магчымасцю бязвізавага наведвання Беларусі. Гэты факт гаворыць пра добры патэнцыял для арганізаванага турызму. Замежным тураператарам была прадстаўлена інфармацыя пра магчымасці аўтамабільнага, рэкрэацыйнага, медыцынскага турызму і прапановы беларускіх аграсядзіб. Таксама былі прэзентаваны туры выхаднога дня, праграмы актыўнага адпачынку, у тым ліку і наведванне запаведнікаў, паркаў краіны. Абмяркоўвалася пытанне пра магчымасць бязвізавага ўезду ў Беларусь.

Вынікам прэзентацыі стала зацікаўленасць шведскіх кампаній у супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі і стварэнне сумесных прадуктаў.

Вярнуцца да спісу