10.12.2021

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі ў сучасным свеце не сядзяць дома, яны актыўна падарожнічаюць і адкрываюць новае. Не змянілася гэтая тэндэнцыя і з прыходам пандэміі каранавіруса. 

У барацьбе за роўныя правы заказнікі Беларусі паступова адаптоўваюць пад патрэбы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэтым займаюцца ПРААН і Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі. Хуткім часам збіраюцца адаптоўваць інфраструктуру трох заказнікаў – «Налібоцкі», «Асвейскі» і «Азёры». 

У заказніку «Азёры» зменяць уваход у будынак візіт-цэнтра, каб людзі з абмежаванымі магчымасцямі маглі ў яго патрапіць. Зараз гэта зрабіць праблематычна. 

У заказніку «Налібоцкі» мадэрнізуюць экасцежку – заменяць драўляны насціл на ўчастках балот і сенажацяў, а таксама ўсталююць поручні, што павялічыць бяспеку турыстаў. 

У візіт-цэнтры заказніка «Асвейскі» з'явіцца пандус для калясачнікаў, якога так бракавала. 

Апроч гэтага правядуць і тлумачальную працу з людзьмі, што ўступаюць у кантакт з турыстамі. Кіраўнікі і супрацоўнікі прыродаахоўных устаноў, уладальнікі аграсядзіб, мясцовыя жыхары, прадпрымальнікі, грамадскія арганізацыі, рамеснікі і шматлікія іншыя пройдуць спецыяльнае навучанне, дзе іх навучаць ствараць роўныя магчымасці для адпачывальнікаў: людзей з інваліднасцю і без. 

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''