28.03.2019 Мінск

У 2019 годзе ў Мінску ўвядуць у эксплуатацыю тры новыя гасцініцы, якія раней планавалася адкрыць яшчэ ў 2018. Гаворка пра гатэль, які ўваходзіць у склад шматфункцыянальнага комплексу каля кінатэатра «Перамога», а таксама пра гасцініцы, размешчаныя на вул. Зыбіцкай і на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і МКАД.

На дадзены момант у сталіцы функцыянуе 72 сродкі калектыўнага размяшчэння. У Мінску створана сучасная інфраструктура гасціннасці, якая дазваляе правядзенне ў сталіцы буйных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўня, як II Еўрапейскія гульні, якія адбудуцца ў чэрвені 2019 года.

Абраць найбольш зручны сродак размяшчэння ў Мінску можна ў спецыяльным раздзеле нашага сайта.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''