29.05.2017

Май ужо практычна падышоў да канца, а значыць, трэба пачынаць планаваць сваё лета! VETLIVA прадстаўляе агляд самых цікавых мерапрыемстваў, якія пройдуць у Мінску і яго наваколлях гэтым летам.

1. Дні нацыянальных культур. Шматдзённае свята, якое пазнаёміць з традыцыямі шведскай, расійскай, украінскай і шматлікіх іншых культур - даведайцеся больш 3 і 10 чэрвеня, 19 жніўня і 23 верасня. Месца правядзення - Мінск, Верхні горад.

2. Джазавыя вечары каля Ратушы. Не ведаеце, куды пайсці ўвечары? 10, 17 і 24 чэрвеня побач з Ратушай пройдуць канцэрты пятага сезону праекта "Джазавыя вечары з банкам БЕЛВЭБ". Пачатак мерапрыемства ў 20.00, уваход вольны.

3. II міжнародны КУПАЛЬСКІ фэст "СВЯТА СОНЦА". Музей матэрыяльнай культуры "Дудуткі" у другі раз збірае гасцей! Вас чакаюць выступы гуртоў, што іграюць folk/folk-rock/pagan, відовішчны фэст агню, вырабы традыцыйных беларускіх рамёстваў і стравы нацыянальнай кухні. 17 і 18 чэрвеня музейны комплекс "Дудуткі" чакае Вас!

4. Міжнародны youtube-фэст "Вiдак". Лекцыі і выступы папулярных блогераў, аўтограф-сесія, праца тэматычных зон і канцэртная праграма з удзелам групы "ХЛЕБ". 18 чэрвеня, у 12.00 сустракаемся на Футбольным манежы ў Мінску!

5. Фэст "Космас наш!". Легендарны беларускі фэст электроннай музыкі збірае гасцей. У якасці хэдлайнераў - Timo Maas, Kolombo і Конь (выхадзец з Мінска). 7 ліпеня сустракаемся ў Беларускай федэрацыі ветразнага спорту, размешчанай у вёсцы Зарэчча, 1. Пачатак фэсту ў 22.00.

6. Класіка ў Ратушы з Velcom. Выдатная навіна для прыхільнікаў класічнай музыкі!  Кожную суботу з 8 ліпеня па 26 жніўня будуць праходзіць музычныя вечары ў мінскай ратушы. Прыходзьце на плошву Свабоды! Пачатак у 20.00, уваход вольны.

7. Фэст "Рок за Баброў". Юбілейны дзясяты фэст "Рок за Баброў" 22 ліпеня збірае сяброў! Найбуйны фэст у краіне збярэ на адной сцэне групы Сплін, Чайф, Brutto&Lyapis і шматлікіх іншых. Пачатак у 15.00, месца правядзення - аэрадром Баравая.

8. Міжнародны фэст сярэднявечнай культуры і музыкі "Наш Грунвальд 2017". Дзявяты па ліку фэст адбудзецца 22 і 23 ліпеня ў музейным комплексе "Дудуткі". У праграме рыцарскія турніры, рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, музычны open-air, горад майстроў і шматлікае іншае!

9. Арт-пікнік Freaky Summer Party. FSP - сапраўдны летні брэнд, які збірае ў Мінску з года ў год тысячы людзей. Час правядзення - 29 і 30 ліпеня.

10. Фэст ранняга сярэднявечча "Шлях Вікінгаў". Другі міжнародны фэст ранняга сярэднявечча пройдзе ў парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі Сула . Вас чакаюць займальныя і відовішчныя бітвы вікінгаў, горад майстроў і шматлікае іншае!  Сустракаемся 19 і 20 жніўня ў Суле!

Вярнуцца да спісу