ТОП-5 гастранамічных вуліц Мінска
ТОП-5 гастранамічных вуліц Мінска
06.12.2017
Вядомы беларускі брэнд Exponenta склаў рэйтынг гастранамічных вуліц беларускай сталіцы. У вызначэнне "гастранамічная" супрацоўнікі кампаніі ўключылі такія характарыстыкі вуліц, як
- Шчыльнасць кафэ, бараў, рэстаранаў, сталовых, фудкортаў, буфетаў;
- Якасць устаноў харчавання;
- Разнастайнасць прапанаванага меню.
ТОП-5 гастранамічных вуліц Мінска, па даследаванні Exponenta:
5 месца: вуліца Зыбіцкая, вядомая вялікай колькасцю бараў і пабаў.
4 месца: вуліца Няміга з рэстаранамі хуткага харчавання і кавярнямі.
3 месца: праспект Незалежнасці, які сабраў больш за 100 аб'ектаў грамадскага харчавання.
2 месца: вуліца Карла Маркса, якую аблюбавалі рэспектабельныя рэстараны, піцэрыі і кафэ.
1 месца: вуліца Інтэрнацыянальная. На гэтай невялікай вулачцы (працягласць каля 1 км) размясціліся больш за 20 устаноў харчавання, якия пастаянна канкуруюць паміж сабой і прапануюць высокую якасць абслугоўвання і разнастайнае меню для наведвальнікаў.