13.07.2022 Віцебск

Міжнародны фэстываль мастацтваў «СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ» пройдзе з 13 па 18 ліпеня ў 31-ы раз! Віцебскі фэстываль кожны год сустракае сяброў, яднае народы і культуры, збірае тысячы гледачоў у залах і мільёны — ля экранаў па ўсім свеце! На працягу ўсёй сваёй гісторыі фэстываль заўсёды займаў перадавыя радкі ў рэйтынгах тэлетрансляцый. Прытым, эфіры з Віцебска заўсёды выходзілі на шмат якіх каналах (нават на розных кантынентах). А гэта велізарныя глядацкія аўдыторыі! Якая праграма запланавана: 13 ліпеня Адбудзецца праграма «Уверцюра да фэстывалю «Гэты чароўны цырк» у выкананні артыстаў Беларускага дзяржаўнага цырка і запрошаных гасцей у акампанеменце цыркавога аркестра пад кіраваннем Юрыя Давальцова. Пачнецца XX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск». 14 ліпеня У 20:30 на сцэне летняга амфітэатра адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця ХХХI Міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Выступяць Рыгор Лепс, Сяргей Бязрукаў, Таісія Павалій, Анатоль Ярмоленка і ансамбль «Сябры», арт-гурт «Хор Турэцкага», Дзяніс Майданаў, Вітас і іншыя артысты. У лялечным квартале адбудзецца спектакль «Аладзiн» віцебскага тэатра «Лялька». 15 ліпеня У ноч з 15 на 16 ліпеня пройдзе канцэрт «Залаты хіт» з удзелам Ілоны Бранявіцкай, In-Grid, груп «На-На», «Адпетыя махляры», «Зямляне», Arabesque, «Божая кароўка», «Дзюна», ансамбля «Верасы» і іншых. 16 ліпеня З сольнай праграмай у рамках XXXI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» у другім аддзяленні выступіць народная артыстка Расіі, кавалер ордэнаў Дружбы і Пашаны Ларыса Доліна. Гасцямі канцэрта стануць артысты Аляксандр Панаётаў, Руслан Аляхно, Аляксандр Ялоўскіх і іншыя. 17 ліпеня У гала-канцэрце майстроў мастацтваў Беларусі «Натхненне жыцця» возьмуць удзел Анатоль Ярмоленка і ансамбль «Сябры», Ірына Дарафеева, Алена Ланская, Юлія Быкава і група «Аўра», Жанэт, Тэа і Вольга Рыжыкава, а таксама іншыя беларускія артысты. 18 ліпеня Закрыццё XXXI Міжнароднага фэстывалю пройдзе ў 20:30. На сцэне летняга амфітэатра выступяць Ларыса Доліна, Алена Ваенга, Уладзімір Прэснякоў і Наталля Падольская, Анатоль Ярмоленка, In-Grid, група «Адпетыя махляры», Аліна Артц і іншыя. Гала-канцэрт «Шансон ТБ» — Усе зоркі… 15 гадоў на «Славянскім базары ў Віцебску» пачнецца ў 22:00. Чакаюцца выступы Алены Ваенгі, Ірыны Круг, Віктара Рыбіна і Наталлі Сенчуковай, Рады Рай, груп «Лесапавал», «Варавайкі», шоу-балета «Сенсацыя», а таксама ўдзельніка праекта «Пра што спявае краіна» на «Шансон ТБ» Ігара Кранава і іншыя. З дэталёвай праграмай мерапрыемстваў фестывалю можна азнаёміцца на сайце арганізатараў.

Вярнуцца да спісу