15.04.2021 Мінск
З 30 красавіка даехаць з Мінска ў Маскву і наадварот можна будзе ўсяго за 7 гадзін, у камфортных умовах і за ўмераную плату.
Расійскі перавозчык запускае адразу чатыры «Ластаўкі» па маршруце Масква-Мінск — No 717/722 і No721/718. Хадзіць яны будуць штодня.
Паездка будзе займаць крыху менш за сем гадзін супраць 8-11 гадзін цягніком старога тыпу.
Апроч звычайных «Ластавак» паміж сталіцамі краін будуць курсіраваць і новыя цягнікі прэміум класа. У такіх саставах прадугледжана ўсяго 5 вагонаў: бізнэс і эканом класа.
«Ластаўкі» не толькі хуткія, але і сучасныя: яны не стануць бар'ерам для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Вагоны абсталяваны ліфтамі для крэслаў, а месцы — адмысловымі мацаваннямі, побач з кожным такім месцам будзе кнопка выкліку правадніка.
1
2...
476