27.11.2021

Кожны год Гродзенскі заапарк выбірае сярод сваіх гадаванцаў жывёлу, якая стане сімвалам Новага года. У 2022 гэта тыгр.

Адважны, наравісты і асцярожны Шархан як нельга лепш падыходзіць на гэту ролю. Ён – нібы сукупнасць асноўных якасцяў паласатага драпежніка. Але вось няўдача! Побач з Шарханам заўсёды знаходзіцца яго сяброўка – тыгрыца Тайга. Тайга – клапатлівая мама, гуллівая і рахманая. Па характары яна поўная супрацьлегласць Шархана.

Працаўнікі заапарка вырашылі сёлета адысці ад традыцый і ў якасці сімвала года абраць дваіх – Шархана і Тайгу. Тым больш, што пара сапраўды асаблівая! У няволі ў тыграў рэдка з'яўляюцца дзіцяняты, а Шархан і Тайга нягледзячы ні на што ў 2016 годзе сталі бацькамі. У іх нарадзілася двое тыгранятаў.

Нягледзячы на нізкія тэмпературы за акном, Шархан не супраць прагуляцца ў адкрытым вальеры. Амурскія тыгры халадоў не баяцца і нават любяць весяліцца ў снезе. Іх сагравае шчыльны мех і тлушчавая праслойка. У Гродзенскі заапарк Шархан прыехаў з Удмуртыі. А наогул амурскія тыгры родам з Блізкага Усходу.

Працаўнікі Гродзенскага заапарка ўпэўнены, 2022 прынясе беларусам удвая больш поспеху. Адразу два сімвалы года пра гэта паклапоцяцца!

У народзе кажуць: важны не толькі сімвал года, але і то, як і дзе правядзеш навагоднюю ноч. Каб 2022 сапраўды стаў для вас самым-самым, запрашаем весела, хораша, пазнавальна і ўтульна адзначыць Новы год у Беларусі. Вы можаце адправіцца на пазнавальную экскурсію, у санаторый, курортны цэнтр ці проста наведаць «Галоўную елку краіны». Падрабязней пра нашы прапановы чытайце тут.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''