15.12.2021 Барысаў
Паводле падлікаў арганізатараў, сёлета па горадзе прагуляюцца каля 100 Дзядоў Марозаў і Снягурак. Традыцыйна ў казачных персанажаў пераўвасобяцца работнікі гарадскіх і раённых прадпрыемстваў.
Далучыцца да весялосці можа любы жадаючы: жыхар горада ці турыст усё роўна. Галоўнае – быць у касцюме. Напрыклад, раней, акрамя традыцыйных Дзядоў Марозаў і Снягурак, у парадзе ўдзельнічалі мядзведзяняты, снегавікі, зайчаняты, блазны, Баба-Яга, ведзьмы, ялінкі і нават гарбузікі.
Удзельнікі параду збяруцца каля Палаца культуры імя Горкага, што на пр. Рэвалюцыі, 49. У 15:00 калона рушыць у напрамку да цэнтральнай плошчы. Тут галоўны Дзед Мароз урачыста запаліць агеньчыкі на ёлцы і дасць старт святочным гулянням.
Гасцей чакае запальны канцэрт. Таксама на плошчы будзе працаваць навагодні кірмаш, дзе можна будзе перакусіць і сагрэцца гарачай гарбатай ці кавай.
Фота: mlyn.by
ТОП-5 файных напрамкаў для адпачынку ў Беларусі
Прыкладанне «Падарожнічаю без COVID-19» зробяць яшчэ больш зручным для турыстаў
Навагоднія цуды ў Сінявокай: прадстаўляем святочныя туры ад партала VETLIVA
Унікальнае месца ў Беларусі, дзе жывуць нашчадкі тарпанаў. Чаму варта прыехаць у Налібоцкую пушчу
1
2...
489