24.11.2017

Пункт пропуску «Катлоўка» на мяжы Беларусі і Літвы ўвёў сістэму электроннай чаргі, якая дазваляе аўтамабілістам праходзіць пагранічны кантроль у зручны для іх час. Сістэма электроннай чаргі ў «Катлоўцы» пачала працу 24 лістапада.

Для больш зручнага перасячэння мяжы Беларусі і Літвы ў «Катлоўцы» зараз аўтамабілістам патрабуецца зарэгістравацца на сайце і забраніраваць час ўезду на пункт пропуску. Зарэзерваваць часовы інтэрвал можна толькі на 1 гадзіну.

Зарэгістраваныя вадзіцелі будуць уязджаць у зону чакання па спецыяльным калідоры. Кошт паслугі электроннай рэгістрацыі для легкавых аўтамабіляў у святочныя, выхадныя, перадсвяточныя і перадвыходныя дні будзе складаць 1 базавую велічыню (23 BYN), у іншыя дні - 0,8 базавай велічыні. Для грузавых аўтамабіляў кошт электроннага браніравання часу праходжання мяжы будзе складаць 1 базавую велічыню незалежна ад дня.

Браніраванне месца на пункце пропуску «Катлоўка» ажыццяўляецца не пазней за 3 гадзіны і не раней за 90 сутак да плануемай даты ўезду. Аўтамабілі, якія не прайшлі электронную рэгістрацыю, будуць рухацца ў парадку жывой чаргі.

Заснавана на матэрыялах tut.by

Вярнуцца да спісу