08.09.2021 Брэст
Беларуская чыгунка запусціла начны цягнік, які едзе з Масквы ў Брэст і зваротна.
З чыгуначнага вакзала Брэста цягнік адпраўляецца ў 18:23, у Маскву ён прыбудзе на наступны дзень у 09:23. У зваротны шлях з расійскай сталіцы ён адпраўляецца ў 23:30, у канчатковы пункт прыбудзе на наступны дзень у 14:46. Курсаваць ён будзе кожны дзень.
У саставе цягніка прадугледжаны месцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Паездка абыйдзецца ў 122-259 BYN у залежнасці ад выбару плацкарта ці купэ.
Звярніце ўвагу, што ехаць у гэтым цягніку могуць толькі грамадзяне Расіі і Беларусі. Апроч гэтага, не забывайце, што пры ўездзе ў гэтыя краіны спатрэбіцца паказаць адмоўны вынік ПЦР-тэста ў мабільным прыкладанні «Падарожнічаю без COVID-19». Падрабязней пра правілы ўезду на тэрыторыю Беларусі можна прачытаць тут.
БЧ нагадвае пра дзейсны масачны рэжым. Знаходзіцца ў сродках індывідуальнай абароны трэба і падчас паездкі на цягніку.
1
2...
517