16.08.2017

Беларусь увайшла ў топ-3 краін, якія расійскія грамадзяне абралі для адпачынку гэтым летам. Прэсслужба "Яндэкс.Грошы" правяла даследаванне турыстычных кірункаў і грашовых расходаў расійскіх турыстаў. Паводле атрыманых вынікаў, Беларусь апынулася на трэцім месцы ў абодвух рэйтынгах. Самым папулярным месцам для адпачынку расіян стала Турцыя, другое месца ў Расіі. У дзясятку ўваходзяць таксама Украіна, Іспанія, Таіланд, Германія, Польшча, Грэцыя і Фінляндыя. Менш за ўсё турысты трацілі ў Расіі - спецыялісты даследавалі памер сярэдняга чэка. На другім месцы Украіна, на трэцім - Беларусь. Даражэй за ўсё адпачынак абыйшоўся турыстам з Расіі ў Таіландзе і Германіі.

Вярнуцца да спісу