14.10.2021
Беларусь стала ўпадабаным месцам для адпачынку турыстаў з Расіі. Улетку 2021 яны выдаткавалі на тэрыторыі нашай краіны каля 242,8 млн долараў. Беларусь заняла ганаровае другое месца ў рэйтынгу краін, дзе расіяне больш за ўсё трацілі грошай.
Сінявокая абагнала Украіну, Кіпр і Грэцыю, саступіўшы толькі Турцыі.
Рэйтынг выглядае так:
1 У Турцыі турысты з Расіі пакінулі прыкладна 351 млн долараў
2 У Беларусі – 242,8 млн долараў
3 Ва Украіне – 146,2 млн
4. Італіі – 119,8 млн
5. Казахстане – 117,1 млн
6. На Кіпры – 90,9 млн
7. ЗША – 85,8 млн
8. Грэцыі – 80,1 млн
9. Арменіі – 78,8 млн
10. Германіі – 75,2 млн
Эксперты звяртаюць увагу, што ў цэлым узровень расходаў на адпачынак значна вырас у параўнанні з 2020 годам, але ўсё яшчэ не дасягнуў паказчыкаў 2019. А вось турыстычны струмень расійскіх турыстаў у Беларусь паступова аднаўляецца.
Што ж прыцягвае расіян у Беларусі?
Турысты з Расіі ўлетку 2021 выяўлялі вялікую цікавасць да беларускіх здраўніц і аграсядзіб, прыцягваў іх і актыўны адпачынак. І гэта не дзіўна.
Беларускія санаторыі сталі ўпадабаным месцам адпачынку не толькі мясцовых жыхароў, але ў замежнікаў. Адпачывальнікі станоўча ацанілі прафесіяналізм урачоў і персанала, выдатнае медыцынскае абсталяванне, зручныя карпусы і сучасныя забаўляльныя праграмы.
Агратурызм у Беларусі развіваецца дзякуючы дзяржаўным праграмам. Уласнікі атрымліваюць палёгкі і крэдыты, каб адкрыць сваю справу. У краіне велізарная колькасць разнастайных аграсядзіб: адны спецыялізуюцца на народных рамёствах, іншыя – на вырошчванні раслін, трэція арыентаваны на забаўкі – увогуле ў кожнай ёсць, чым здзівіць гасцей. У краіне штогод праводзяць дні адкрытых дзвярэй у сядзібах розных раёнаў.
Што да актыўнага адпачынку, то і тут непасрэдны ўдзел прымае дзяржава. Новыя турыстычныя маршруты для сплаваў на байдарках, экасцежкі, веламаршруты і паркі ўвесь час з'яўляюцца ў Беларусі.
1
2...
487