18.02.2019
У Мінску на вуліцы Камсамольскай стаіць робат, які трымае ў руках вялікую карту госця. На манекене адзежа з нацыянальнай сімволікай.
Ідэя з робатам прыйшла «Мінгардаведцы». На вуліцы Камсамольскай робат стаіць ужо больш за тыдзень. Да гэтага ён размяшчаўся на Нямізе. На ноч манекен хаваюць у шапік, побач з якім ён знаходзіцца. Прадавец з сувенірнага шапіка жартуе, што пры першай сустрэчы манекен яго трохі напалохаў. Такую нацыянальную беларускую кашулю надзелі на робата, бо кіраўніцтву «Мінгардаведцы» па душы нацыянальная сімволіка.
Хуткім часам у «Мінгардаведцы» з'явіцца новы больш сучасны робат з якаснай агучкай.
Заснавана на: tio.by
1
2...
475