22.12.2017

З 1 снежня 2017 года ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" запушчаны Прыярытэтны сэрвіс для трымальнікаў карт Visa Platinum і Visa Infinite.

Пры прад'яўленні карты Visa, выпушчанай банкам Беларусі, на інфармацыйнай стойцы аэрапорта падарожнік атрымлівае ваўчар, які дазваляе здаць багаж і прайсці кантроль бяспекі на прыярытэтнай аснове.

Выкарыстаць паслугу трымальнікі карт могуць адзін раз у суткі. Права прадастаўляецца на двух дарослых і дзяцей (да 12 гадоў) трымальніка карты

Для таго, каб скарыстацца Прыярытэтным сэрвісам карта павінна мець станоўчы баланс (больш за 1 $).

Вярнуцца да спісу