31.08.2022

Калі спытаць сталага чалавека, якія асацыяцыі ён адчувае ў звязку з датай 1 верасня, амаль кожны адкажа, што гэта першы дзень пачатку навучальнага года. Але асабліва яркія ўражанні ў гэты дзень, вядома, у першакласнікаў, бо гэта не толькі пачатак новага этапу ў іх жыцці, але і займальнае падарожжа ў краіну ведаў. І памяць аб гэтай падзеі застаецца на ўсё жыццё. Сёлета 1 верасня першакласнікі Александрыйскай школы Шклоўскага раёна адправяцца ў падарожжа ў краіну ведаў з экспертам у вобласці падарожжаў - шматфункцыйным сэрвісам анлайн браніравання і продажаў турыстычных паслуг VETLIVA, які з'яўляецца арганізатарам свята «Прысвячэнне ў першакласнікі». Праект «Прысвячэнне ў першакласнікі» праводзіцца з мэтай рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная на 2021-2025 гады» па прасоўванні сэрвісу VETLIVA у рэгіёнах Рэспублікі Беларусь. У святочным мерапрыемстве возьмуць удзел ганаровыя госці: - службовыя асобы Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі прадпрыемстваў РУП «Кіруючая кампанія холдынга «Аграпрамысловы холдынг Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», РУП «ЦЭНТРКУРОРТ», Шклоўскага райвыканкама, Александрыйскай СШ Шклоўскага раёна, прадстаўнікі прэсы. Удзельнікамі мерапрыемства стануць навучэнцы першага класа Александрыйскай СШ Шклоўскага раёна, іх бацькі і супрацоўнікі школы, а таксама супрацоўнікі РУП «ЦЭНТРКУРОРТ». Напачатку мерапрыемства пройдзе Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. А асноўная частка свята пройдзе ў школе-музеі - у класе, дзе вучыўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Першы ў жыцці першакласнікаў урок патрыятычнага выхавання ў такім знакавым месцы дазволіць кожнаму першакласніку адчуць поруч з сабой жывую гісторыю сваёй краіны, адчуць датычнасць да гістарычных працэсаў і прыналежнасць да сваёй малой радзімы. У завяршэнні святочнага мерапрыемства супрацоўнікі РУП «ЦЕНТРКУРОРТ» уручаць падарункі кожнаму першакласніку - заплечнікі і флікеры, брэндаваныя лагатыпам шматфункцыйнага сэрвісу анлайн-браніравання і аплаты турыстычных паслуг VETLIVA і пазнаёмяць з магчымасцямі сэрвісу па арганізацыі самастойных падарожжаў.

Вярнуцца да спісу