Прайдзіце «Шлях цмока» ў Бярэзінскім біясферным запаведніку
Прайдзіце «Шлях цмока» ў Бярэзінскім біясферным запаведніку
04.09.2019

Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае ўсіх ахвотнікаў на фэст «Шлях цмока», які пройдзе 21-22 верасня. Мерапрыемства будзе праходзіць упершыню і ўяўляе сабою сінтэз дзвюх фэстаў, што існавалі раней: «У госці ды Лепельскага цмока» і «Міфаў на балоце». Мэта іх аб'яднання — павелічэнне масавасці, відовішчнасці, маштабу свята.
Новы фэст Беларусі будзе праходзіць адразу ў некалькіх лакацыях вёскі Дамжэрыцы. Сустрэча з самім Цмокам і іншымі персанажамі беларускага фальклору, майстар-клас па старадаўніх танцах і запальныя выступы аўтэнтычных калектываў — вось што чакае гасцей мерапрыемства. І гэта не лічачы традыцыйных фудкортаў, пляцовак для дзяцей рамесных маркетаў і шматлікіх іншых фішак, якія арганізатары фэсту пакуль яшчэ трымаюць у сакрэце.
Чытайце таксама
У Беларусі з'явіўся новы заказнік
У Налібоцкай пушчы адкрылася першая ў краіне інклюзіўная экасцежка
Экскурсіі
Рэкамендуем аздараўленне

- Адлегласць да Мінска: 180 km
- Уласныя крыніцы мінеральных вод і лячэбнай гразі.
Прапануем
