05.08.2019

Пракаціцца па Нёмане на драккары запрашае «Ахоўная багіняй», ці «Інггерт». Так назвалі скандынаўскую ладдзю, нядаўна спушчаную на ваду ў Гродна. Судна ўзноўлена да драбнюткіх дэталяў. Менавіта на такіх караблях некалі вікінгі баразнілі моры. Ідэя пабудаваць драккар прыйшла да Андрэя Блажэвіча, які на працягу шматлікіх гадоў займаецца гістарычнай рэканструкцыяй. Дарэчы, па адукацыі ён урач-рэнтгенолаг, што, зрэшты, не замінае яму займацца любимай справай.

Ладдзя курсуе па самых маляўнічых месцах ракі ў раёне старога горада. Так што, скарыстаўшыся нашым гайдам па Гродна, абавязкова пракаціцеся на борце судна і адчуйце сябе сапраўдным вікінгам!

Цікавы факт ад VETLIVA: гэта не адзіны драккар у Беларусі. Паплаваць на борце судна вікінгаў можна падчас экскурсіі ці тура ў Сулу.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''