Паток пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта Мінск вырас на 12%
Паток пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта Мінск вырас на 12%
16.09.2019 Мінск

Бязвізавы рэжым працягвае адкрываць Беларусь для турыстаў, і гэта даказваюць лічбы. За восем месяцаў гэтага года паток пасажыраў, якія карыстаюцца паслугамі Нацыянальнага аэрапорта ў Мінску, павялічыўся на 12%. У апошнім месяцы лета было абслужана амаль 600 тысяч чалавек, і гэта лічба амаль на 10% больш, чым было ў жніўні 2018.
Што тычыцца авіярэйсаў, аэрапорт паспяхова абслужыў 2805 вылетаў толькі ў жніўні, і гэты паказчык таксама на 7,6% вышэй за жнівень мінулага года. Усяго за 8 месяцаў было ажыццёўлена амаль 19 тысяч вылетаў, што практычна на 10% перавышае аналагічны паказчык мінулага года.
Дзякуючы суладнай працы каманды аэрапорта (нагадаем, што не так даўно «Белавія» ўзначаліла топ самых пунктуальных кампаній), турысты трапляюць на мерапрыемствы своечасова і без праблем вяртаюцца дахаты.
Чытайце таксама
Белавія ў ліку самых пунктуальных авіякампаній
5 зорак атрымаў Нацыянальны аэрапорт Мінск і Белавія
Больш багажу на рэйсах "Белавія"!
Экскурсіі

Прывакзальная плошча - плошча Незалежнасці - Нацыянальная бібліятэка - плошча Свабоды - праспект Пераможцаў - Мінск-Арэна - Траецкае прадмесце - Прывакзальная плошча.
Без харчавання
Колькасць гадзін 3
Рэкамендуем аздараўленне

- Адлегласць да Мінска: 162 km
- Аднаўленчае лячэнне і рэабілітацыя пацыентаў на аснове прымянення мінеральнай вады