26.03.2019 Мінск

Беларуская авіякампанія «Белавія» з 22 красавіка адновіць рэгулярныя рэйсы ў аэрапорт «Шарамеццева». Рэгулярныя палёты будуць здзяйсняцца раніцай і ўвечары.

Ранішні рэйс з Масквы плануюць выконваць з вылетам у 10.35 і прыбыццём у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у 11.55, а вячэрні рэйс з аэрапорта «Шарамеццева» з вылетам у 20.20 і прылётам у Мінск у 21.40

Зваротны ранішні рэйс з вылетам з нацыянальнага аэрапорта «Мінск» плануюць ажыццяўляць у 8.30 і прыбыццём у аэрапорт «Шарамеццева» ў 9.50, а вячэрні рэйс з вылетам з Мінска ў 18.10 і прылётам у Маскву ў 19.30.

Пры гэтым авіякампанія «Белавія» працягне ажыццяўленне рэйсаў у аэрапорты «Дамадзедава» і «Жукоўскі».

Калі вырашылі наведаць Беларусь, азнаёмцеся з прапанаванымі нашым парталам экскурсіямі па Мінску.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''