14.02.2018

Тэрмін бязвізавага ўезду для прыбыцця праз Нацыянальны аэрапорт Мінск плануюць павялічыць да 10 сутак у 2018 годзе. Гэтая мера звязана з працэсам лібералізацыі пытання бязвізавага ўезду ў краіну.

Таксама разглядаецца пытанне аб падаўжэнні бязвізавага ўезду ў Беларусь да 30 сутак на перыяд II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць летам 2019 года.

Нагадаем, што на дадзены момант дзейнічае 5-дзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 замежных дзяржаў, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, а таксама 10-дзённы рэжым для наведвальнікаў турысцка-рэкрэацыйнай зоны Брэст і турысцка-рэкрэацыйнага парку Аўгустоўскі канал


Вярнуцца да спісу