09.06.2021
«Цягнік Перамогі» — унікальны музей, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне.
Экспазіцыі размяшчаюцца не ў залах будынка, а прама ў вагонах сапраўднага цягніка. У кожным вагоне — выстава на вызначаную тэму.
Экспазіцыі не такія простыя, як можа здацца на першы погляд. Кожная выканана з удзелам сучасных высокіх тэхналогій. З дапамогай аўдыё, відэа, святла і анімацыі ствараецца эфект прысутнасці.
Цягнік-музей будзе курсіраваць па Беларусі з 11 па 28 чэрвеня. Вось расклад яго руху:
Першыя тры дні, з 11 па 13 чэрвеня, ён будзе ў сталіцы
З 14 па 15 чэрвеня наведаць яго змогуць жыхары Оршы
З 16 па 17 чэрвеня — Віцебску
18 чэрвеня — наведаць музей змогуць жыхары Полацку
З 19 па 20 ён зробіць прыпынак у Гродна
З 21 па 24 — у Брэсце
З 25 па 26 экспазіцыі музея змогуць паглядзець жыхары Гомеля
З 27 па 28 чэрвеня — Магілёва
Экспазіцыі працуюць у адпаведнасці з патрабаваннямі Мінздара Беларусі. У вагон дапушчаюць па 10 чалавек. Абавязковая ўмова: госці павінны быць у масках.
На жаль, наведаць цягнiк-музей можна выключна па квiтках. Аднак можна паглядзець анлайн-экскурсiю.
Маскоўскі аэрапорт «Жукоўскі» з 24 красавіка пачне прымаць самалёты «Белавія»
Калі правядуць «Славянскі базар-2021» і як на яго патрапіць замежніку
Дзе на Браслаўскіх азёрах дазволена адпачываць турыстам у 2021 годзе
Адкрыты запіс на экскурсіі ў Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік
1
2...
489