Парк згубленых славутасцяў з'явіўся ў Брэсцкай вобласці
Парк згубленых славутасцяў з'явіўся ў Брэсцкай вобласці
07.10.2021 Іванава

У цэнтры Іванава стварылі цэлы парк гістарычных мініяцюр.
У ім размешчаны шэсць макетаў вядомых у Беларусі будынкаў, якія ўжо разбураны. Прадстаўленыя мініяцюры – дакладныя копіі будынкаў, выкананыя ў маштабе 1:10. Аб'екты былі створаны групай майстроў, якой кіраваў краязнаўца з Гродна Ігар Лапеха. Вонкавы выгляд будынкаў аднаўлялі, засноўваючыся на дакументах і малюнках Напалеона Орды.
Тут можна паглядзець на тое, як выглядалі сядзібныя хаты Дастаеўскага і Орды, летняя рэзідэнцыя Войцэха Пуслоўскага, фамільны палац Скірмунтаў у Моладава і нават хата першага прэзідэнта Ізраілю Хаіма Вейцмана.
Працы над паркам яшчэ не завершаны. У планах – усталяваць інфармацыйныя стэнды, дзякуючы якім госці змогуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй пра прадстаўленыя славутасці. Плануецца, што менавіта з гэтага парку турысты будуць пачынаць сваё знаёмства з горадам.
Чытайце таксама
У Міёрскім раёне з'явіцца новы веламаршрут
Падвялі вынікі конкурсу #BelarusN. Вось хто перамог!
Украіна закансервуе ў Чарнобыльскай зоне тры лакацыі для турыстаў
На рацэ Ясельда з'явіцца новы маршрут для байдарачнікаў
Праз якія пункты пропуску ў Беларусь можна заязджаць без візы