18.06.2019

На што яшчэ патраціць цёплыя летнія дзянькі, як не на падарожжа? Што можа быць лепш за бестурботную весялосць у прыемнай кампаніі? Запрашанем вас адправіцца ў эка-гастранамічную экспедыцыю «Па Беларусі - з густам» .

Што ўваходзіць у праграму гастратура:

  • Наведванне цікавых месцаў Мінскага, Дзяржынскага і Маладзечанскага раёнаў

  • Сняданак, абед і вячэра ў аграсядзібах і кафэ нацыянальнай кухні

  • Катанне на канях

  • Экскурсія па керамічным заводзе

  • Лазня

  • Купанне ў возеры

  • Забаўляльная музычная праграма

  • Круглы стол па пытаннях смачнай, чыстай і карыснай ежы

Гастратур адбудзецца 26 чэрвеня 2019 года. Удзел у паездцы - 100 р. на аднаго чалавека (уключаны праезд, сняданак, абед і вячэра, экскурсійная праграма, канцэрт і ўдзел у круглым стале па пытаннях харчавання і развіцця фермерскай гаспадаркі ў Беларусі).

Адпраўленне ў 8.00 ад цэнтральнага ўваходу ў парк ім. Горкага ў Мінску.

Арганізатар паездкі - супольнасць Slow Food у Беларусі. Падрабязнае апісанне тура на сайце www.slowfood.by .

Па пытаннях удзелу ў экспедыцыі звяртайцеся да старшыні Аргкамітэта конкурсу «Прадукт года», каардынатара эка-гастранамічнага руху Slow Food у Беларусі Данілава Ігара Віктаравіча па тэлефонах +375 29 769-19-28, +375 29 632-11-31 і на E-mail danilov@gastronom.by

вилла рада.jpg

керамика.jpg

агроусадьба роза ветров.jpg

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''