04.03.2022 Мінск

У час правядзення кірмашу вы зможаце спланаваць і арганізаваць сваё падарожжа. У вас будзе магчымасць наведаць стэнды з інфармацыяй аб медыцынскім, экскурсійным і гастранамічным турызме, экатурызме, SPA-турызме, аб пансіянатах, дамах адпачынку, сядзібах, гасцініцах і аб страхаванні ў турызме.

На вясновым кірмашы турысцкіх паслуг "Адпачынак-2022" вы зможаце атрымаць кансультацыю па падборы тура ў нашых лепшых менеджэраў, даведацца пра навінкі і тэндэнцыі ў турызме, а таксама забраніраваць прыдатны тур.

Выстаўка будзе праходзіць з 31 сакавіка па 2 красавіка 2022 г. у выставачным цэнтры “БЕЛЭКСПА” па адрасе г. Мінск, пр. Пераможцаў, 14.

Вярнуцца да спісу