26.04.2017

План мерапрыемстваў зацверджаны да 2020 года, аднак першая маштабная праца практычна завершана: у маі ўжо можна будзе прагуляцца па абноўленай набярэжнай у Траецкім прадмесці. Пешаходную зону павялічылі на метр і ўпрыгожылі прыгожымі ліхтарамі, стылізаванымі пад даўніну. Будуць усталяваны лавы і ўрны ў такім жа стылі.

Паменшылася працягласць подпорных сценак. Зараз яны плаўна пераходзяць у лінію дэкаратыўнага борта, які апраўляе берагавую лінію, газоны і кветнікі. Унутры насыпа будзе размешчаны грамадскі туалет, які упрыгожаць высакаякаснымі матэрыяламі, усталююць падвесныя столі, а ўваход будзе ўпрыгожаны імітацыяй натуральнага каменя. Схілы набярэжнай і кветнікі засейваюць насеннем травы і кветкамі, якія ў маі будуць цешыць вочы сакавітай зелянінай.  

Паклапаціліся і пра маламабільныя групы насельніцтва: для іх выгоды створаны пандус, што вядзе ў напрамку ад набярэжнай да пешаходнага моста, захаваўся таксама пакаты з'езд на вуліцы Багдановіча.

Сапраўднай разыначкай абноўленай набярэжнай стане раскошная парадная лесвіца, якая выцягнецца паралельна адхону.

Прыбярэжная тэрыторыя, якая размешчана на вуліцы М. Багдановіча і вядзе да вострава Мужнасці і Смутку, ужо практычна падрыхтавана да святкавання 950-гадовага юбілею Мінска. Плануецца, што на дзень горада тут размесціцца горад майстроў, будуць арганізаваны выставы і майстар-класы, а таксама будзе ўсталявана скульптурная кампазіцыя "Беларусам свету".

Вярнуцца да спісу