21.06.2018

беларусь без візы

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь плануе аб'яднанне бязвізавых зон Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

Павелічэнне колькасці падарожнікаў у турысцка-рэкрэацыйнай зоне "Брэст" і турысцка-рэкрэацыйнай парку "Аўгустоўскі канал" стала падставай да актыўнага развіцця інфраструктуры бязвізавых рэгіёнаў. На дадзены момант назіраецца попыт турыстаў на веласіпедныя і пешыя маршруты.

З пачатку года Гродзенскую вобласць наведалі каля 30 тыс. турыстаў, Брэсцкую - каля 5 тыс. Росту турыстычнага патоку спрыяла павелічэнне бязвізавага перыяду знаходжання ў зонах да 10 дзён, а таксама іх пашырэнне.


Вярнуцца да спісу