17.11.2021

Да Новага года засталося менш за два месяцы. Самы час спланаваць, якім будзе ваш свята. Сэрвіс анлайн-браніравання і аплаты турыстычных паслуг VETLIVA прапануе ўжо зараз выбраць і забраніраваць навагоднія туры па Беларусі. Падыходны варыянт знойдзецца для кожнага!

Беларусь – краіна, якой ёсць чым здзівіць незалежна ад сезону. Запрашаем на навагоднія экскурсіі па запаведніку і нацыянальных парках. Белавежская пушча, ключавая славутасць Беларусі, Уваходзіць у нацыянальную спадчыну ЮНЭСКА і вядомая на ўвесь свет. Нядзіўна, што менавіта тут размяшчаецца рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза. Пабываць у яго ў гасцях – мара кожнага дзіцяці, ды і многіх дарослых таксама. Выканаць яе нескладана – браніруйце тур і ўсёй сям'ёй адпраўляйцеся ў займальнае падарожжа па Белавежскай пушчы. Выбраць і замовіць тур па запаведніку або нацыянальных парках Беларусі можна тут.

Умацаваць здароўе, расслабіцца і адпачыць душой і целам можна ў беларускіх санаторыях. Нездарма, яны кожны год прыцягваюць усё больш і больш наведвальнікаў. Новыя праграмы лячэння, камфортныя нумары, высокі ўзровень сэрвісу і даступныя цэны – адны з галоўных якасцей беларускіх здраўніц. Падабраць ідэальны варыянт адпачынку і аздараўлення на навагоднія канікулы вы можаце тут.

А дзеці, напэўна, станощча ацэняць адпачынак у дзіцячым лагеры «Зубраня». Малыя не толькі выдатна адпачнуць ад школы, але і падмацуюць здароўе. У лагеры іх чакае насычаная праграма і мноства актыўнасцяў. Ужо зараз вы можаце забраніраваць адпачынак у легендарным лагеры ў перыяд з 24 снежня 2021 па 10 студзеня 2022.

Які ж Новы год без Дзеда Мароза і яго верных памочнікаў? Нацешыцца беларускім каларытам, гульнёй таленавітых акцёраў і цудоўнай музыкай запрашаем у Палац Рэспублікі. Менавіта тут запальваюць «Галоўную ёлку краіны». Добрая казка падорыць незабыўныя эмоцыі не толькі дзецям, але і дарослым. Даведацца больш пра навагодняе прадстаўленне і замовіць на яго квіткі можна тут.

На жаль, снег выпадае на Новы год не заўсёды. Але не варта адмаўляцца ад зімовых забаў! Калі вас вабяць снежныя схілы, вы любіце актыўны адпачынак і шукаеце драйв, адпраўляйцеся ў легендарныя «Раўбічы» або «Чырвоную Паляну». Абодва комплексы прапануюць наведвальнікам насычаную навагоднюю праграму. Тут ёсць файныя трасы для вопытных лыжнікаў і простыя для пачаткоўцаў, а таксама дыстанцыі для дзяцей. У «Чырвонай Паляне» дзейнічае прыемная навагодняя акцыя - бясплатны SPA кожны дзень!

Падарыце сабе незабыўны адпачынак, бо Новы год – час выконваць жаданні!

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''