26.12.2019 Мінск

Пяць мільёнаў пасажыраў абслужыў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 2019 годзе. Калі самалёт, які рухаўся рэйсам Франкфурт-Мінск, прызямліўся, каманда борта назвала імя Андрэя Пракопчыка. Яго папрасілі прайсці да трапа, дзе ён і даведаўся, што стаў пяцімільённым пасажырам. Ганаровага турыста сустрэлі вясёлай музыкай, чырвонай дывановай дарожкай і шампанскім.

Апроч пышнай сустрэчы, Андрэй Пракопчык атрымаў адразу некалькі падарункаў ад Нацыянальнага аэрапорта Мінск:

  • сертыфікат на бясплатнае карыстанне паслугамі бізнэс- і VIP-зал аэрапорта,

  • найсмачнейшы торт,

  • бясплатны трансфер да Мінска.

Кожны год колькасць пасажыраў, абслугоўваных аэрапортам, толькі расце. У цэлым, назіраецца павелічэнне прыкладна ў пяць разоў. Пры гэтым 24 снежня свайго 4-мільённага пасажыра сустракала і нацыянальная авіякампанія Belavia. Дарэчы, калі вы аддаеце перавагу самалётам усім іншым тыпам транспарта, купіць авіябілеты зараз можна і на VETLIVA!

Крыніца фота: https://airport.by/

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''