02.12.2019 Мінск

Зыбіцкая і Кастрычніцкая — адны з самых крэатыўных і цікавых вуліц Мінска. Тут увесь час адкрываюцца новыя канцэптуальныя ўстановы і арт-прасторы, адбываюцца займальныя мерапрыемствы і падзеі. Напярэдадні Новага года гаспадары бара «На дне» вырашылі папоўніць спіс незвычайных помнікаў Беларусі, стварыўшы свой, які абяцае стаць самым маленькім у нашай краіне. Новую славутасць Мінска абяцаюць прэзентаваць да Новага года, а пакуль усіх ахвотнікаў запрашаюць прагаласаваць за яго канцэпцыю.

У фінал адбору выйшлі тры ідэі:

  • помнік беларускаму «эга», бо аўтары лічаць, што яно самае маленькае ў свеце;

  • помнік млыну, які некалі знаходзіўся на Зыбіцкай;

  • помнік пані Парнікель, якая была кіраўніцай пансіёну высакародных дзяўчын у XVIII стагоддзі.

Прагаласаваць за ўпадабаную ідэю можна па спасылцы.

Крыніца фота: https://vk.com/

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''