18.11.2019 Мінск

«Масквіч-407» бела-блакітнага колеру нядаўна разабралі, занеслі ў будынак чыгуначнага вакзала і ўсталявалі на другім паверсе. Як высвятлілася, аўтамабіль стане часткай тэматычнай фотазоны, якую тут рыхтуюць спецыяльна да Новага года. Інсталяцыя будзе прысвечана кнігам і фільмам пра прыгоды юнага чараўніка Гары Потара. Гісторыя папулярная далёка за межамі Вялікабрытаніі, і ў шматлікіх людзей менавіта яна асацыіруецца з наступленнем самага чароўнага свята года.

Акрамя аўтамабіля, кампазіцыю складуць старадаўнія валізкі, велізарныя кнігі, чарапіца і іншыя дэкаратыўныя элементы. Дызайнеры, на плечы якіх лягла задача ўпрыгожыць чыгуначны вакзал, закупляюць прадметы для інсталяцыі на розных барахолках, а затым рэстаўруюць іх уручную.

Рада ад VETLIVA: жадаеце ўбачыць чароўную фотазону ўжывую? Няма нічога прасцей! Практычна кожны тур па Беларусі пачынаецца менавіта з чыгуначнага вакзала. Так што перад падарожжам вы паспееце ўдосталь пофатаграфаваць забаўную экспазіцыю!

Крыніца фота:  https://www.tio.by/

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''