20.10.2021
Адзін з іх пройдзе па рэлігійных месцах рэгіёна, а другі – па поўначы Гродзенскай вобласці.
У маршрут «Святая радасць Беларусі: канфесійная Навагрудчына» ўключылі розныя славутасці Гродзеншчыны. Гэта і прыродныя, і архітэктурныя, і гістарычныя помнікі.
Справа ў тым, што на працягу доўгага часу на гэтай тэрыторыі ўжываліся разам розныя канфесіі, што натуральна наклала свой адбітак. У Навагрудскім раёне ёсць шмат старых рэлігійных пабудоў. Аднак часта турысты не надаюць ім належнай увагі. Каб гэта выправіць, гэтыя аб'екты ўключылі ў новы маршрут.
У яго ўвайшоў, напрыклад, Фарны касцёл, у якім калісьці пабраліся шлюбам Ягайла і Соф'я Гальшанская. Дарэчы, у гэтым жа касцёле хрысцілі Адама Міцкевіча. На тэрыторыі вобласці ёсць і іншыя прыгожыя храмы, касцёлы і мячэці – да іх і паспрабуюць прыцягнуць увагу.
Другі маршрут праходзіць па паўночнай частцы Гродзеншчыны. Ключавыя кропкі гэтага маршруту – замкі ў Крэва і Гальшанах, якія толькі нядаўна расчынілі дзверы для турыстаў. Для гасцей арганізуюць майстар-класы і створаць інтэрактыўныя праграмы. У межах гэтага маршруту турыстам таксама прапануюць наведаць храмы і манастыры вобласці, а таксама старадаўнюю паганская капішча, прыродныя славутасці і нават адправіцца ў сплаў па Віліі.
1
2...
488