10.05.2018

пешаходка мінск

5 мая ў Мінску адкрыўся новы сезон "Пешаходкі" - штотыднёвага свята вулічнай музыкі і шоу.

З 5 мая па 22 верасня кожныя выхадныя ў Мінску будуць праходзіць пад музычны акампанемент у выкананні гарадскіх артыстаў. Выступы вулічных тэатраў, майстар-класы па танцах, флэшмобы, прыгажосць архітэктуры Верхняга горада і, вядома ж, канцэрты - усім гэтым сустракае "Пешаходка" кожнага госця.

Праект "Пешаходка" існуе ў Мінску ўжо трэці год. Удзельнікамі фестывалю могуць стаць творчыя людзі, заяўкі якіх ухваліла журы.


Вярнуцца да спісу