03.05.2021 Полацк

У перыяд пандэміі каранавіруса шматлікія краіны зачынілі межы і звялі да мінімуму сувязі з іншымі краінамі, але Беларусь і Расія знаходзяць бяспечныя формы ўзаемадзеяння.

Музеі краін працягваюць абменьвацца экспазіцыямі. Такі падыход спрыяе павышэнню культурнага ўзроўня насельніцтва абедзвюх краін. Як вядома, прадметы мастацтва каштуюць дорага, таму музеі і мастацкія галерэі дамаўляюцца пра арэнду экспанатаў ці абмене імі на час.

Полацкі музей ужо два гады супрацоўнічае з музеем у Вялікім Ноўгарадзе. Штогод партнёры абменьваюцца дзвюма-трыма экспазіцыямі. Як гэта працуе? У Полацку ўжо выстаўлялі рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, зараз іх адправяць у наўгародскі музей. У 2021 годзе ў Полацку прадставяць экспазіцыю графікі Яўгеніі Сушчэні, а жыхары Вялікага Ноўгарада змогуць паглядзець творы беларускага мастака Георгія Паплаўскага.



Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''