25.02.2019 Мінск

Па паведамленні БЕЛТА, улады горада Мінск прынялі рашэнне абсталёўваць падсвятленнем абодва масты праз раку Свіслач у раёне вуліцы Янкі Купалы і праспекта Незалежнасці. Дадатковае асвятленне мастоў уваходзіць у план падрыхтоўкі горада да хуткіх II Еўрапейскіх гульняў 2019, што пройдуць у Беларусі ў перыяд з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.
Старшыня «Мінгарсвятла» Славамір Грыневіч паведаміў, што таксама плануецца арганізаваць дадатковае архітэктурнае асвятленне фасадаў будынкаў, усталяваць новыя светлавыя фігуры з сімволікай гульняў на ўездах у сталіцу, каля чыгуначнага вакзала і поруч са стадыёнам «Дынама». Меркаваны тэрмін завяршэння прац 31 сакавіка.

Вярнуцца да спісу