31.10.2019 Мінск

Выданне Insider вывучыла кошт праезду на метро ў еўрапейскіх сталіцах. У выніку першае месца падзялілі паміж сабой Мінск і Кіеў. Праезд у сталіцы Беларусі абыйдзецца турыстам усяго ў 65 капеек, а ў сталіцы Украіны — у 8 грыўняў. Гэта прыкладна 32 цэнты і з'яўляецца самым нізкім коштам, зафіксаваным у Еўропе.

Астатнія месцы размеркаваліся наступным чынам:

  • Бухарэст (Румынія) — 58 цэнтаў,

  • Масква (Расія) — 60 цэнтаў,

  • Сафія (Балгарыя) — 90 цэнтаў.

Таксама ў дзясятку ўвайшлі сталіцы Чэхіі, Эстоніі, Польшчы, Венгрыі, Грэцыі і Партугаліі.

Цікавы факт ад VETLIVA: любы горад можна паглядзець самастойна, і ў Мінску для гэтага створаны ўсе ўмовы. Падарожжа па сталіцы спрашчаецца ў выніку нізкага кошту праезду, а таксама дзякуючы нашаму гайду і апавяданню пра 50 цікавых месцаў Мінска, якія дапамогуць не прапусціць нічога важнага.



Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''