08.05.2018

віва ровар

У Мінску 12 мая пройдзе найбуйнейшы велакарнавал "Viva, ровар - 2018", у якім возьмуць удзел больш за 17 тыс. чалавек. Збор веласіпедыстаў у 13.30 у Парку Перамогі.

У велакарнавале прымуць удзел знакамітыя беларускія велагоншчыкі: Наталля Цылінская, Яўген Гутаровіч і Яўген Каралек, а таксама акцёр тэатра і кіно Уладзімір Гасцюхін.

У працэсе велакарнавала кожны ўдзельнік можа згуляць у спецыяльную латарэю, дзе будзе разыграна тры ровары.

Прыняць удзел у маштабным спартыўным мерапрыемстве "Viva, ровар - 2018" можа любы жадаючы!


Вярнуцца да спісу