16.12.2019 Мінск

Мурал «Лiчбавы свет», які з'яўляецца часткай трыпціха «Будучыня», быў прызнаны лепшай працай стрыт-арта ў свеце. Актывісты аб'яднання Street Art Cities адабралі 16 лепшых па іх меркаванні стрыт-артаў, а затым правялі галасаванне. Мурал «Лiчбавы свет» перамог з ашаламляльным вынікам у 53% галасоў у яго карысць.  

Апроч працы беларускага мастака Mutus, у серыю прац уваходзяць муралы «Фрыланс» сербскага аўтара Artez і «Героі новага часу» іспанскага мастака Slim. Праца ўяўляе сабою выяву дзяўчынкі, якая сплятае нітку лёсу з нітак, што свецяцца. Так мастак увасобіў глабальную сетку ў сваім мурале, аб'яднаўшы славянскія матывы і тэхналагічную сучаснасць.

Калі збіраецеся наведаць Мінск у хуткай будучыні, скарыстайцеся нашым гайдам па горадзе і абавязкова паглядзіце шыкоўны мурал, размешчаны на тарцы дома №134 па вуліцы Прытыцкага ў мінскім мікрараёне Кунцаўшчына.

Крыніца фота: http://www.ctv.by/

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''