25.11.2017

Расійскае аналітычнае агенцтва ТурСтат склала спіс самых папулярных гарадоў СНД для зімовых падарожжаў. У спіс трапілі два беларускіх горада: Мінск размясціўся на першай пазіцыі, Брэст- на сёмай.

Рэйтынг гарадоў быў складзены на аснове аналізу заказаў турыстычных паездак у зімовы перыяд. Лідзіруюць у рэйтынгу Мінск, Алма-Ата і Баку.

Самымі недарагімі гарадамі для наведванняў сталі Кішынёў і Бішкек, а Баку і Астана сталі лідэрамі па адпачынку «люкс» класа.

Акрамя сталіц краін СНД, турысты часта браніруюць туры на горналыжныя курорты: Сілічы і Лагойскай ў Беларусі, Чымбулак ў Казахстане, Шахдаг і Туфандаг ў Азербайджане.

Топ-10 самых папулярных гарадоў СНД для наведвання ў турыстаў зімой 2017-2018:

1. Мінск (Беларусь)
2. Алма-Ата (Казахстан)
3. Баку (Азербайджан)
4. Ерэван (Арменія)
5. Ташкент (Узбекістан)
6. Астана (Казахстан)
7. Брэст (Беларусь);
8. Бішкек (Кыргызстан)
9. Кішынеў (Малдова)
10. Гянджа (Азербайджан)




Вярнуцца да спісу