30.04.2019

Міністэрства культуры краіны абрала культурную сталіцу наступнага года. Ёй стала Ліда. Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца» праходзіць з 2010 года. У 2019 годзе ганаровае званне належыць Пінску.

Ліда з'яўляецца другім па велічыні горадам у Гродзенскай вобласці. Яе галоўная славутасць Лідскі замак, пабудаваны ў 14 стагоддзі. Апроч замка Гедыміна, турыстаў прыцягваюць лідскія цэрквы і касцёл, камень у гонар заснавання Ліды. А аматараў прамысловага турызму вабіць завод піваварнай кампаніі «Лідскае піва». З кожным годам цікавасць да Лідскага бровару толькі расце. Нядаўна стала вядома, што кіраўніцтва заводу плануе пабудаваць сучасны музей піваварства, якому ў Беларусі няма роўных. У новы праект ужо ўкладзена 400 тысяч еўра. Плануецца адрыць музей да 2021 года.

А пакуль наведайце горад, абраўшы адну з экскурсій на сайце.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''